Міхаіл Малашанка — герой фотапраекту «Гісторыя ў фотаздымках»

Карэспандэнт райгазеты завітаў у госці да Міхаіла Малашанкі, які быў героем артыкула дзесьці ў 1990 гады. Зараз Міхаіл Пятровіч знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але не адмовіў у сустрэчы. Мы ўспаміналі з ім яго працоўны шматгадовы шлях, жыццёвыя перыпетыі і абставіны. Сам Міхаіл Малашанка родам з вёскі Вепрын, ад якой зараз застаўся адзін камень з назвай. Пасля службы ў арміі яго, як і многіх юнакоў-аднагодак, пацягнула да цікавых месцаў, як кажуць, рамантыка. Так ён апынуўся ў Таганрогу, уладкаваўся слесарам-зборшчыкам на завод,  дзе рабілі ацяпляльныя катлы і прыстасаванні да іх. Праз два гады малады хлопец вяртаецца дамоў у родную вёску. У 1970 годзе яго прынялі на працу кіроўцам аўтамабіля ў ПМК-99, дзе ён адпрацаваў 36 гадоў, амаль да выхаду на пенсію. Трэба нагадаць нашым чытачам, што гэта арганізацыя выконвала меліярацыйныя работы ў раёне на розных аб’ектах: на палях, балоцістых мясцінах, месцах падтаплення. Для выканання запланаваных прац патрабаваліся розныя спецыялісты і, як кажуць, працоўныя рукі, дастаўкай якіх і займаўся Міхаіл Малашанка на працягу ўсяго перыяду работы.

Зараз, канешне, застаецца толькі ўспамінаць дружны калектыў, шматлікую паспяховую арганізацыю, яе традыцыі, былое кіраўніцтва.

Пасля выхаду на пенсію з’явілася больш часу на вядзенне хатняй гаспадаркі, агарода, на лю-бімыя справы. Дарэчы, Міхаіл Малашанка прызнаўся, што вельмі любіць збіраць грыбы, і ўвосень ён з задавальненнем ходзіць з кошыкам па лесе, прычым гэта справа яго зусім не стамляе.

У Міхаіла Пятровіча ўжо дарослыя сын і дачка, як кажуць, на сваім хлебе ўнучка Сняжана, а вось унукі Вераніка і Дзіма яшчэ школьнікі.

      Алеся Панімаева

Последние новости

Горячие новости

Врач скорой помощи объяснил, почему у ребенка может долгое время не снижаться температура

4 октября 2025
Читать новость
Экономика

Беларусь и Удмуртия планируют открыть совместный торговый дом

4 октября 2025
Читать новость
В МИРЕ

В США объявили войну наркокартелям

4 октября 2025
Читать новость
Гороскоп

Львам сегодня лучше не пытаться контролировать все вокруг, а Скорпионам следует позаботиться о здоровье и эмоциональном равновесии — гороскоп на 4 октября

4 октября 2025
Читать новость
Горячие новости

Житель агрогородка Езеры ездил без прав и получил штраф в размере 100 базовых величин

3 октября 2025
Читать новость
Актуально

Учителя – в центре внимания: в Могилеве вручили награды педагогам Чериковщины

3 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем