Чэрыкаўскія палі абудзіліся ад гулу трактароў

У народзе кажуць, што ўвосень – работ восем, але іх хапае і вясной, прычым за сціслыя тэрміны трэба выканаць усё запланаванае. Не паспеў сысці снег з палёў, як закіпела на іх праца. Канешне, сельгас-прадпрыемствы яшчэ не ўключыліся ў вясновую сяўбу яравых зерневых культур з-за немагчымасці працаваць на даволі мокрай глебе. Але некаторыя неабходныя мерапрыемствы ўжо праводзяцца. магутную тэхніку пакуль рызыкова пускаць на палі, а вось манеўраны агрэгат “Раса” на сваіх своеасаблівых гумавых колах можа выканаць некаторыя віды работ. Напрыклад, з дапамогай гэтай тэхнікі аграрыі ААТ “Эксперыментальная база “Чэрыкаў” вядуць і падкормкі азімых сельгаскультур, і падсеў мнагалетніх траў —  канюшыны і бабова-злакавых сумесей. Дарэчы, у гаспадарцы неабходна зрабіць падсеў травяных палеткаў на плошчы 480 гектараў. Гэту справу даверылі вопытнаму механізатару Сяргею Яфрэмаву. Яшчэ на падкормцы задзейнічаны Аляксадр Старавойтаў і на падвозцы ўгнаенняў Уладзімір Зубараў. Даволі хутка і аператыўна працаўнікі выконваюць задачы за задачай.

Неабходна адзначыць, што гэтыя працы распачаліся ва ўсех гаспадарках раёна і вядуцца,  як дазваляюць умовы надвор’я і асаблівасці палёвых угоддзяў. За кароткі перыяд усяго ў раёне трэба зрабіць падсеў мнагалетніх траў на плошчы 3303 гектараў, зрабіць падкормкі пашы і азімых сельгаскультур.

Алеся Панімаева

Последние новости

Горячие новости

Житель агрогородка Езеры ездил без прав и получил штраф в размере 100 базовых величин

3 октября 2025
Читать новость
Актуально

Учителя – в центре внимания: в Могилеве вручили награды педагогам Чериковщины

3 октября 2025
Читать новость
Горячие новости

Чериковлянин подобрал чужой кошелек и попал на скамью подсудимых

3 октября 2025
Читать новость
Происшествия

В Могилеве задержан маньяк, совершивший серию убийств и изнасилований в 90-х годах

3 октября 2025
Читать новость
Горячие новости

Золото, серебро и бронза: белорусские пловцы завоевали 35 медалей III Игр стран СНГ

3 октября 2025
Читать новость
Горячие новости

В Беларуси началась вакцинация от вируса папилломы человека

3 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем