Народны каляндар: 6 студзеня. Пачатак Каляд

Народны каляндар: 6 студзеня. Пачатак Каляд

У праваслаўных — посная куцця. Перадкалядная вячэра. Напярэдадні Раства, першага дню Каляд, сям’я збіралася на першую куццю, якую называлі «беднай» або «поснай». Гэта была ўрачыстая вячэра, што выпадала на апошні дзень паста, таму ўсе стравы гатаваліся без мяса і жывёльнага тлушчу. Колькасць страў залежыла ад дастатку сям’і, магло быць як 5−7, так і 9−12 страў. У першую чаргу гатавалі бліны, квас з грыбамі, рыбу, аўсяны кісель.

Куцця — гэта густая каша, прыгатаваная з ячменю і запраўленая мёдам, якая абавязкова павінна была быць на стале. На ўсе тры куцці каша варылася ў адным і тым жа гаршчку. Прычым гатаваць яе ад пачатку да канца павінен быў хтосьці адзін — сама гаспадыня, нявестка або замужняя дачка. Гэта, па павер’і, забяспечвала сям’і адзінства і цэласнасць напряцягу наступнага года. Лічылася, што куцця павінна быць густой і клейкай. Гэта азначала, што ў надыходзячым годзе сям’я будзе жыць у згодзе, і ніхто не памрэ. Спрабаваць кашу падчас падрыхтоўкі забаранялася. Гатовую куццю ставілі да заходу сонца ў чырвоны кут. Пры гэтым пад гаршчочак клалі сена, а зверху накрывалі боханам хлеба.

Да Каляд абавязкова адказна рыхтаваліся. Стараліся пашыць новае адзенне, абавязкова памыцца да Куцці ў лазні. Хаты святочна ўпрыгожваліся новым саламяным павуком у форме сонца, зоркі ці ромба, як сімвалам урадлівасці і плоднасці, а таксама выцінанкамі на вокнах і карункавымі фіранкамі. Усе ўпрыгожанні маглі правісець у хаце цэлы год, але было важна змяніць іх перад наступнымі Калядамі.

На Каляды, асабліва ў першы вечар – на Куццю, прынята было збірацца разам, усёй сям’ёй, прычым запрашалі на святкаванне і продкаў. Лічылася, што яны разам з усімі садзяцца за стол, і калі спадабаецца ім вячэра – абавязкова “замовяць слоўца” і дапамогуць жывым ва ўсіх істотных справах. Калядная вячэра пачыналася з узыходам першай зоркі. Стол перад першай куццёй прыбіралі па-асабліваму. Пад абрус абавязкова клалі сена. На сярэдзіну стала гаспадыня ставіла гаршчок з кашай і талерку з блінамі. Бліны разразалі крыж-накрыж і такім чынам свянцілі іх. Гаспадар запальваў свечку, чытаў малітву, затым ставіў свечку ў чырвоны кут і першым садзіўся за стол. Па левую руку ад яго садзілася мужчынская палова сям’і, па правую — жонка і дачкі. Перад тым, каб прыступіць да ежы, гаспадар браў лыжку куцці і клаў яе на падваконнік або на парог. Гэта была даніна павагі продкам, бо адно з залатых правілаў народнай культуры абвяшчае: «Перш чым сабе — продкам». У куццю часам клалі манетку. Калі гаспадар, які першым спрабаваў кашу, выцягне яе, увесь год у хаце будзе багацце і дабрабыт. Гаспадыня запрашала ў госці мароз і прасіла, каб ён не марозіў расаду, моркву, гарбузы, буракі і іншую агародніну. 

Лічылася, што ў гэты дзень нельга шыць, вязаць, прасці.

Прадказанні:

  • на Піліпаўку надвор’е хмарнае або снежнае — май будзе мокры;
  • калі на саланіне, павешанай сушыцца, з’яўляюцца кроплі расы, то будзе дождж;
  • калі кот скача на прыпек, то будзе мароз;
  • калі надвор’е на Піліпаўку добрае, то добрае будзе і на Пятроўку;
  • калі дровы ў печы весела гараць, то будзе мароз;
  • калі на Піліпа шэрань — да ўраджаю аўса, дождж — да ўраджаю пшаніцы;
  • калі варона голас падае — да адлігі;
  • шэрань на дрэвах — да марозу, туман — да адлігі, а калі шэрань была ўначы, удзень будзе снег.
  •  калі цурчанне ў рацэ ледзь чутнае, зіма будзе роўнай, а калі чуваць выразна – быць маразам, завеям; 
  • калі 6 снежня ішоў снег і вецер з поўначы, то 6 чэрвеня будзе вецер з поўначы і невялікі дождж;
  • хто першы на Каляды пойдзе па ваду, той будзе здаравей усіх на цэлы год;
  • нельга насіць на Раство Хрыстовае абутак «са скрыпам», бо пры павароце галавы кожны раз будуць рыпець шыйныя пазванкі;
  • каб сад добра зарадзіў, трэба раненька на Каляды выграбсці попел і пасыпаць ім каля кожнага дрэва на карэнне;
  • калі хто не нарыхтаваў дроў і змушаны сячы іх у святы дзень, то ён развядзе ў сваёй гаспадарцы столькі мышэй, колькі разоў махне сякераю

Последние новости

Актуально

Двенадцать призывников Чериковского района торжественно проводили на службу Родине

17 апреля 2026
Читать новость
Горячие новости

Фотоловушки в Чериковском районе зафиксировали новых нарушителей: на этот раз на кладбище

17 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Маленькие герои большой заботы: как воспитанники дошкольного лесничества украсили акцию «Лес! Дабро! Парадак!»

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Решение Чериковского районного Совета депутатов от 26 марта 2026 года № 23-4 «Об изменении решений Чериковского районного Совета депутатов»

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Решение Чериковского районного Совета депутатов от 26 марта 2026 г. № 23-6 «Об изменении решения Чериковского районного Совета депутатов от 30 декабря 2025 г. № 20-1»

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Решение Чериковского районного Совета депутатов от 26 марта 2026 г. № 23-3 «Об утверждении отчета об исполнении районного бюджета за 2025 год»

17 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем