6 студзеня надыходзіць пачатак святаў каляднага цыкла

6 студзеня, у вечар перад Раством Хрыстовым, пачынаюць ладзіць калядкі. Што цікава, традыцыя хадзіць па хатах, спяваць песні і чытаць вершы ў канкрэтны дзень святак, якія, як вядома, ладзяцца да самага Вадохрышча, у розных кутках Беларусі розная. Да прыкладу, на Гомельшчыне звычайна калядуюць 13 студзеня, у вечар перад святкаваннем старога Новага году. Сёння мы вам хацелі б крыху распавесці пра гісторыю шчодрыкаў, як яшчэ называюць каляды.

Само слова “каляды” мае паходжанне ад лацінскага “календы” — назва першага дня кожнага месяца, а таксама ад старажытнай назвы сонечнага дыску — Кола (Кола дар). З прыходам на Русь хрысціянства, каляды сталі асацыіравацца з Калядамі Хрыстовымі, як нараджэннем новага свету, новай эры.

Як жа “правільна” калядаваць? У былыя часы лічылася, што толькі вяселле, шумлівыя гулянні могуць напалохаць злыдняў, павылазіўшых з таго свету ды аберагчы людзей ад іх. Моладзь збіралася разам, пераапраналася ў  татэмных жывёл і хадзіла па хатах, спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, услаўляючы сілы свята і граючы на музычных інструментах. Да прыкладу, мядзведзь лічыўся ўвасабленнем Велеса, карова, конь, каза былі сімваламі дастатку, багацця, а бусел — талісманам ладу, поспеху. Гаспадары ж хат, куды завіталі калядоўшчыкі, давалі ў падзяку за абарону ад нячысцікаў розныя прысмакі. Часцей за ўсё гэта былі арэхі, пернікі, печыва, сухафрукты, цукеркі. Адмовіць калядоўшчыкам у пачастунках было тое самае што наклікаць на сябе ня-міласць усіх татэмных жывёлаў, пазбавіць сябе дабрабыту на ўвесь наступны год.

У адказных калядоўчыкаў заўсёды маецца з сабой Віфлеемская зорка, хрысціянскі сімвал каляд. Яе нясуць наперадзе, ўсталёваную на доўгай палцы. Чалавека, які яе нёс, называлі звяздар. Таксама ў кампаніі калядоўшыкаў павінен быць званар — ён нясе званочак, які апавяшчае ўсіх сваіх зонам, што ідзе калядаванне. І, нарэшце, трэці важны ўдзельнік — механоша: ён трымае мяшок, у які складваюць пачастункі.

Дарэчы, сёння ўсім нам варта падрыхтавацца да візіту вясёлых гасцей — мабыць і да вас завітае Каляда!

Падрыхтавала Алеся Глухава

Последние новости

Актуально

Гул моторов, который войдет в историю: Чериковщина впервые приняла масштабный мотопробег «Дорога чести»

18 июля 2026
Читать новость
Новости региона

В День города председатель Чериковского райисполкома встретился с молодыми специалистами района

17 июля 2026
Читать новость
Горячие новости

Аттракционы, лакомства, хорошая музыка и прекрасное настроение горожан — Чериков празднует День рождения

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Чериков — это мы! В День города на торжественном мероприятии чествовали жителей района

17 июля 2026
Читать новость
Общество

«Возраст мудрости и заслуженного уважения»: кого в Черикове поздравили с 85-летним юбилеем?

17 июля 2026
Читать новость
Горячие новости

КГК выявил завышение цен и нарушения на предприятии стройматериалов в Могилёвской области

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем