Восем жамчужын Чэрыкаўшчыны на думку чэрыкаўляніна Яўгена Закоркіна

Радзіма… Яна шматаблічная. Для адных — гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых — кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А што для вас значыць выраз «Мая малая Радзіма»?

Паразважаць над гэтай фразай было прапанавана навучэнцу ДУДА «Чэрыкаўскі цэнтр дзіцячага і юнацкага турызму» — Яўгену Закоркіну – неаднаразоваму пераможцу розных раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. У кастрычніку Яўген разам з педагогам Аксанай Куцарскай прынялі ўдзел у абласным этапе акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», дзе праца «8 жамчужын Чэрыкаўшчыны» заняла 1 месца. Яшчэ адна праца Яўгена «А ў нашай хаце свята» перамагла ў конкурсе, які праводзіўся газетай «Пераходны ўзрост». З 5 па 22 снежня Яўгену трэба будзе расказаць пра Чэрыкаўшчыну  ў чацвёртым  рэспубліканскім этапе акцыі, які пройдзе ў лагеры «Зубраня», пуцёўку ў які ён выйграў дзякуючы перамогам у краязнаўчых конкурсах.

Выраз «Мая малая Радзіма» Яўген Закоркін трактуе так:            

— «Мая», — таму што тут мой дом, мая сям’я, мае сябры, мая вуліца, мая школа. «Малая» — таму што гэта маленькая часцінка маёй неабсяжнай краіны. «Радзіма» — таму што тут жывуць родныя майму сэрцу людзі. Нішто на зямлі не можа быць бліжэй, мілей, чым малая радзіма. У кожнага чалавека яна свая. У адных — гэта вялікі горад, у іншых — маленькая вёсачка, але ўсе людзі любяць яе аднолькава. Радзіма не абавязкова павінна быць вялікай. Гэта можа быць які-небудзь куток вашага горада, пасёлка, а яшчэ тое, што вам больш за ўсё падабаецца, тое, што вам хочацца паказаць іншым і тое, чым хочацца ганарыцца.

Ва ўсе часы людзі шукалі скарб, і ў кожнага ён свой. Вельмі часта жыхары Чэрыкаўшчыны гавораць: “Вось яна жамчужана нашага раёна!”, і кожны раз людзі здзіўляюцца хараству жамчужын. Вось і карэспандэнту  «ВЧ» Яўген Закоркін рассказаў пра вялікі скарб, які есць у нас на Чэрыкаўшчыне — а скарб гэты “Восем жамчужын”.

Першая жамчужына: Сон-трава, яна ж Прастрэл раскрыты, расказвае Яўген Закоркін.

Гэтая кветка ў Беларусі расце досыць шырока, аднак арэал яго распаўсюджання з кожным годам скарачаецца. Справа ў тым, што гэты від аддае перавагу старым лясам з нізкай шчыльнасцю дрэваў, бо не любіць цені. А праз вядзенне гаспадарчай дзейнасці нашыя лясы пастаянна амалоджваюцца. Што вымушае сон-траву альбо «хавацца» ў глебу, як ар-хідэя-прывід, альбо знікаць наогул. Чаму мінавіта з гэтай кветкі я пачаў вас знаеміць са сваім скарбам? Напэўна таму, што яе любіць мая матуля, а яшчэ таму што разам з ей прыходзіць вясна, а гэта значыць што жыццё працягваецца. Вясна — напэўна, самая чаканая і аптымістычная пара года.

Другая жамчужына:  Кветкі яблыні. Яблыні

—           Сёння мы жывем у мірнай краіне, можам усміхацца сонейку, марыць, — кажа Яўген Закоркін. — Але ж так было не заўседы. Ліхалецце, калі наша зямля плакала ад болю за сваіх жыхароў, а рэкі былі чырвонымі ад крыві, назаўседы будуць у нашай памяці, як і той пераможны май. Пераможны май 1945 года асацыюецца з вялікім пачуццём усенароднай радасці, гонару і шчасця, з водарам квітнеючых яблынь, якія, здавалася б, сама прырода падарыла народу-пераможцу як сімвал адраджэння і ўсенароднага свята.  Яблыневы цвет — гэта сімвал вясны, адраджэння, пачатку новага жыцця, што як мага лепш перадае агульнанародную радасць розных пакаленняў у сувязі з Днём Вялікай Перамогі. На маю думку, гэта вельмі прыгожая і важная жамчужына для майго раёна, бо вобраз квітнеючага яблыневага саду сімвалізуе ўрадлівасць, дабрабыт, дынамічнае развіццё, поспех і працвітанне суверэннай незалежнай Беларусі.

Трэцяя  жамчужына: Сасна

Сасна — адна з самых старажытных раслін зямлі. У розныя часы і ў розных народаў сустракаюцца неаднолькавыя сімвалічныя значэнні сасны: вобраз неўміручасці, вобраз нязгаснага жыцця, вобраз нараджэння, сталасці, шчырасці, жыццёвай сілы, урадлівасці, сілы характару, маўчання, адзіноты. Дзякуючы сваім якасцям, сасна сугучна з беларусамі, з рысамі іх характару. А яшчэ беларускі народ паважае і шануе сасну менавіта за яе паўсюднае распаўсюджанне на тэрыторыі Беларусі і шырокае выкарыстанне гэтага дрэва (ствол, кара, ігліца, шышкі, смала) у гаспадарцы, прамысловасці, медыцыне.

Прытрымліваючыся прымаўкі “Сасна там красна, дзе расла”,  мы можам лічыць яе сваім родным сімвалам. Бо на Чэрыкаўшчыне расце асабовая сасна – карабельная або сасна Веймутава. Калісьці гэту сасну ў вёску Горкі прывёз князь Абаленскі, каб яго сям’я, якая пакутвала ад легачных захворванняў, магла дыхаць цалебнай хвояй. З той пары сасновы лес, пасаджаны Абаленскім, стаў прывабным месцам для жыхароў і гасцей нашага раёна. Я лічу, што гэта сапраўдны скарб і самая вялікая жамчужына нашага раёна.

Чацвертая жамчужына: Чабор

Хіба на вечар той можна забыцца? Сонца за борам жар-птушкай садзіцца, Штосьці спявае пяшчотнае бор, Пахне чабор, Пахне чабор, — цытуе Пятруся броўку Яўген. — Гэтыя радкі я памятаю вельмі даўно, менавіта іх чытае мая маці за кубкам духмянай гарбаты. Для мяне чабор — гэта ўтульнасць, матуліна пяшчота,  і калі я вырасту, то заўсёды буду памятаць гэты цудоўны пах гарбаты з чабора – пах дзяцінства, утульнасці, сям’і і Радзімы. Так, і я не памыліўся, бо Радзіма гэта тое месца, дзе зрабіў першы крок, а яшчэ пах дзяцінства. Для мяне гэта пах чабору і не толькі ў гарбаце, прыязжайце да нас улетку, я вас здзіўлю  фіялетавым лугам з чароўным пахам. Таму я лічу што чабор сапраўдны сімвал нашага краю, сімвал сямейнай утульнасці. Сям’я — гэта самае галоўнае, што можа быць у жыцці,самы танны скарб.

Пятая жамчужына. Сіваграк

Хачу сказаць, што калі б у прыродзе раздавалі ўзнагароды за самы стыльны нарад, гэтая птушка па праве заслужыла б тытул галоўнай модніцы птушынага двара. Шчыльнага целаскладу, яна адразу кідаецца ў вочы, ўзрушаючы яркім апярэннем. Яе галава, шыя, брушка і пёры крылаў, нібы ў тон бяздоннага неба, афарбаваны ў насычаны блакітны колер. Ніжняя частка спінкі і подхвосце зусім цёмна-сінія, нават фіялетавыя, з чорнымі ўкрапінамі. А вось вяршыня тулава нечакана працягнутая суцэльным рудавата-бурым мазком. Казачнае спалучэнне. Знаёмцеся: вельмі прыгожая і рэдкая птушка Беларусі — сіваграк, якая жыве ў вёсцы Гронаў нашага раёну, і я лічу, што гэта самая прыгожая жамчужына.

Шостая жамчужына: Вінаградны слімак

— А зараз я вас, напэўна, здзіўлю, — гаворыць Яуген Закоркін. — Чаму мінавіта слімак? Сёння  ўжо не здзівіш ні ківі з бананамі, ні апельсінамі з ананасамі, ні разнастайнасцю морапрадуктаў: кальмары, крэветкі, крабы, васьміногі, мідыі — чаго толькі няма ў сучасных крамах. Але мала хто ведае, што наша сухапутная краіна валодае уласным запасам не менш карыснага малюскі — вінаграднага слімака. І жыве гэты скарб у вёсцы Мірагошч Чэрыкаўскага раена на аграсядзібе “Лілея”, дзе створана сапраўдная слімаковая ферма. Я лічу, што у хуткім часе менавіта гэта жамчужына (слімак) стане брэндам Чэрыкаўскага раёну, бо ўсё новае і нязведанае заўсёды вабіць.

Сёмая жамчужына: Мядзведзь

—           Мядзьведзь гэта сімвал мужнасці, стойкасці, якой у нашага народа шмат, — кажа хлопец.    — Чэрыкаўляне міралю-бівыя людзі, якія як мядзьведзі ніколі першыя не нападаюць, але заўседы абараняюць сваю зямлю. Кажуць, што сапраўдныя мядзьведзі таксама з’явіліся у нашых лясах. Сёння мы заўсёды рады гасцям, з задавальненнем пакажам хараство нашай Чэрыкаўшчыны. Вось такая жамчужына, мужная і прыгожая.

Восьмая жамчужына  — Бобр

— Ну вось і восьмая жамчужына. Чаму бобр? Вы скажаце – гэта сімвал Бабруйска, гэта так, і я нават не буду с гэтым спрачацца. Але ж, чаму ён не можа быць сімвалам горада, які чысты і прыгожы, і ўжо больш за 5 год лідар па добраўпарадкаванню ў Рэспубліцы? А хто ж яшчэ добры гаспадар і будаўнік як не бабёр? Кожны год у горадзе з’яўляецца будынак – шматпавярхоўка ў якой хутка гучыць дзіцячы смех. Гэта азначае, што у горада працягваецца жыццё.  Бабры таксама будуюць свае хаткі каб прадоўжыць свой род. Таму мая апошняя жамчужына азначае — росквіт нашага горада, дабрабыт жыхароў, і няхай наш Бабёр будзе сапраўдным будаўніком дабрабыту нашага раёна.

У кожнага чалавека ёсць свой родны кут, куды хочацца ўвесь час вярнуцца. Чаму гэта месца так цягне да сябе? Чаму многія тужаць аб ім на чужбіне? Напэўна, таму, што і знаёмства з навакольным светам ўпершыню адбывалася менавіта ў гэтых краях. Маленькі чалавек упершыню тут убачыў сонца, пачуў шум дажджу, пайшоў у школу, знайшоў сяброў. Дзе б ні быў чалавек, у які куток зямлі ён бы не зайшоў, ён заўсёды будзе ўспа-мінаць свой родны кут, такі прыгожы і каханы.

Падрыхтавала Насця Усцінава

Последние новости

Актуально

Большой фоторепортаж: в Черикове прошел концерт в рамках социально-творческой программы «В будущее – с надеждой»

29 апреля 2024
Президент

Как ВНС стало аутентичным механизмом защиты белорусской государственности

29 апреля 2024
Общество

Гороскоп на 29 апреля: Львы сегодня могут рассчитывать на поддержку верных людей, а у Тельцов появится много новых возможностей

29 апреля 2024
Общество

Минздрав утвердил график работы учреждений здравоохранения в мае

26 апреля 2024
Актуально

На Чериковщине прошел митинг, посвященный памяти о трагедии на ЧАЭС

26 апреля 2024
Общество

Беларусь и Египет договорились развивать сотрудничество в области подготовки военных кадров

26 апреля 2024
Актуально

Учащиеся ГУО “Начальной школы г.Черикова” высадили саженцы

26 апреля 2024
Спорт

Литвинович и Бордиловская завоевали золотые медали на международном турнире по прыжкам на батуте

26 апреля 2024
Спорт

Белорусская велогонщица Киптикова победила в генеральной классификации этапа Кубка России

26 апреля 2024
Новости области

Могилевчанин стал фигурантом уголовного дела, зарабатывая на фиктивной аренде квартиры

26 апреля 2024

Рекомендуем

Новости области

Установлены ставки налога за владение собаками в Могилеве в 2024 году

17 апреля 2024
Новости области

Более 6 тысяч рублей присвоила продавец в Могилевском районе

19 апреля 2024
Актуально

В Чериковском районе пьяный конфликт между братом и сестрой закончился убийством

16 апреля 2024
Президент

Лукашенко: будущий визит в Беларусь Президента Зимбабве поспособствует стратегическому партнерству

18 апреля 2024
Актуально

Работающая молодёжь Чериковского района открывает новые точки на карте Беларуси

25 апреля 2024
Президент

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсуждают на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
Актуально

Жители Чериковского района плодотворно потрудились на республиканском субботнике

20 апреля 2024
Фотофакт

Специалист назвал вредные для сна позы

19 апреля 2024