Уладзімір Анадзенка — герой праекту «Гісторыя ў фотаздымках»

Уладзімір Васільевіч Анадзенка (на здымку)  належыць да катэгорыі тых людзей, якія не шукаюць лёгкіх шляхоў і заўсёды застаюцца вернымі свайму сельгаспрадпрыемству.  Дарэчы, у героя фотапраекту сённяшняга выпуску райгазеты ў працоўнай кніжцы зроблены толькі адзін запіс аб прыняцці яго на працу,  а астатнія  ўнесеныя паметкі сведчаць аб зменах статуса ААТ “Эксперыментальная база “Чэрыкаў” на розных этапах сваёй  жыццядзейнасці.

Адразу пасля заканчэння школы ў 1967 годзе  Уладзімір Васільевіч быў прыняты  на работу вучнем  слесара Ніла Якаўлевіча Салтыкова, які навучыў маладога хлопца ўсяму, што патрэбна ведаць у слесарнай справе.

–Ніл Якаўлевіч даваў мне заданне па рамонту  якога-небудзь механізма, а затым правяраў выкананае,– успамінае Уладзімір Анадзенка.– Ён указваў на недахопы, даваў параду, як зрабіць гэту працу лепш.

Уладзіміра Анадзенку хутка пасля падрыхтоўкі перавялі слесарам  ў брыгаду  працаёмкіх працэсаў.

–Наша брыгада адказвала за забеспячэнне бесперабойнай працы механізацыі жывёлагадоўчых ферм,– расказвае Уладзімір Васільевіч.– Мы сачылі, каб працавалі механічныя паілкі і малакапровад,  праводзілася  гноевыдаленне ў сараях.

Быў у Уладзіміра Анадзенкі і вопыт працы ў складзе будаўнічай  брыгады, а затым неаднаразова ён працаваў машыністам зернетоку, прычым і пасля выхада на заслужаны адпачынак яго адміністрацыя эксбазы прасіла дапамагчы падчас жніва. Шэсць гадоў запар ён яшчэ працягваў працаваць улетку на дапрацоўцы змалочанага збожжа.

Акрамя таго, што Уладзімір Васільевіч добрасумленны работнік, ён яшчэ і выдатны сем’янін. З жонкай Таццянай Грыгор’еўнай яны пражылі разам 44 гады, вырасцілі і далі адукацыю дачцэ Наталлі, якая працуе медсястрой у аддзяленні хірургіі райбальніцы. Іх унучка Насця вучыцца ў Гродзенскім універсітэце, атрымлівывае запатрабаваную на сучасным этапе прафесію мастака-дызайнера.

Алеся Панімаева

Последние новости

Президент

«ДОСААФ нам нужен». Лукашенко ориентирует на сохранение и развитие общества

22 апреля 2026
Читать новость
Горячие новости

В Чериковском районе продолжается реализация проекта для молодых специалистов «Могилевщина — твой старт»

22 апреля 2026
Читать новость
Образование

Как работает система зачисления в сады, школы, колледжи и вузы в электронном виде, рассказали в Минобразования 

22 апреля 2026
Читать новость
В МИРЕ

Всю вертикаль патрульной полиции Киева отправили в отставку 

22 апреля 2026
Читать новость
В МИРЕ

Зеленский заявил о завершении ремонта на поврежденном участке нефтепровода «Дружба»

22 апреля 2026
Читать новость
В МИРЕ

Мадьяр будет избран премьер-министром Венгрии 9 мая

22 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем