У раёне стартавала пасяўная кампанія

0
267

У раёне стартавала пасяўная кампанія, якую распачалі аграрыі ў мінулую пятніцу. Першыя гектары пасеяных ранніх яравых культур зрабілі працаўнікі палёў КСУП «Прагрэс» і КСУП «Язёрскі», затым да іх далучыліся і астатнія сельгаспрадпрыемствы. Сёлета неабходна  хлебаробам  раёна  пасеяць  усяго 3393 гектара зерневых (ячмень, авёс, пшаніца) і зернебабовых культур. У разрэзе па гаспадаркам пасяўны план складаецца такім  чынам: КСУП «Прагрэс» — 190 га, КСУП «Язёрскі» — 468 га, ВТУП «Агракомплекс «Светлы» —1432 га,  ААТ «Эксперыментальная база «Чэрыкаў» — 753 га,  ААТ «Чэрыкаўрайаграпрамтэхзаб» — 550 га. «Штурмаваць» вясеннія палі аратым дапамагае сучасны тэхнічны арсенал, які складаецца з 20 адзінак энерганасычаных трактароў, 7– камбінаваных глебаапрацоўчых  пасяўных  агрэгатаў, 4 – камбінаваных  глебаапрацоўчых агрэгатаў, 14 — плугоў, 5 — дыскатараў, 5 — культыватараў, 7 — зерневых сеялак, 6 — апырсквальнікаў,    5 — самаходных апырсквальнікаў «Раса»,  12 — раскідальнікаў мінеральных угнаенняў.   А самае галоўнае — гэта адпаведны «баявы» настрой саміх механізатараў, якія гатовы выканаць пастаўленыя задачы ў сціслыя тэрміны.

Разам з пасяўнымі мерапрыемствамі вядуцца і работы па догляду  за  пасевамі азімых сельгаскультур.