У раённым Доме культуры адбылося вялікае свята – фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019”

У раённым Доме культуры адбылося вялікае свята – фестываль-кірмаш працаўнікоў  вёскі “Дажынкі-2019”

Перад РДК развярнуліся сялянскія падворкі, якія гасцінна запрашалі ўсіх пачаставацца рознымі прысмакамі, а ў фае сустракалі наведвальнікаў тэматычныя выставы арганізацый і ўстаноў горада.

Да пачатку мерапрыемства гля-дзельная зала запоўнілася дэлегацыямі сельгаспрадпрыемстваў, ветэранамі працы, прыбранымі ў святочную вопратку. Дарэчы, не сакрэт, гэта той рэдкі выпадак, калі механізатары і кіроўцы аўтамабіляў, аператары зернесушыльных установак замест прывычнага спец- адзення апранулі кашулі і касцюмы.

Да святкавання таксама далучыліся старшыня райвыканкама Міхаіл Касмачоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Анжэла Новікава, настаяцель храма горада Раства Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Мікалай Жук, ганаровы грамадзянін Чэрыкаўскага раёна Андрэй Мядзвядзеў, намеснікі кіраўніцтва раёна, начальнікі і галоўныя спецыялісты аддзелаў райвыканкама, працоўныя калектывы.

Распачаўся фестываль-кірмаш масштабнай танцавальнай кампазіцыяй са снапамі каласоў, сімвалізуючымі заканчэння жніва, да якой далучыліся затым творчыя калектывы арганізацый. Урачыста былі ўнесены ў залу пяць караваеў хлеба – па колькасці сельгаспрадпрыемстваў раёна. Традыцыйная святыня, як заўсёды ў дажынках, заняла сваё ганаровае месца.

Асаблівы каларыт і пампезнасць дабавіла выступленне мажарэтак з калектыва “Фанфары”.

Пасля святочнага адкрыцця  мерапрыемства, старшыні раённага выканаўчага камітэта Міхаілу Касмачову быў уручаны вялікі духмяны каравай з мукі сёлетняга ўраджаю з рук лепшага камбайнера Чэрыкаўшчыны Дзмітрыя Ганчурына.

Затым Міхаіл Міхайлавіч выступіў перад удзельнікамі дажынак з віншаваннямі. Звяртаючыся да хлебаробаў і спецыялістаў, праца якіх звязана непасрэдна с раслінаводствам, кіраўнік раёна, па-першае, падзякваў кожнаму за асабісты ўнесак у агульную справу, за самааданую працу, пажадаў усім здароўя і дабрабыту.

Пасля чаго старшыня райвыканкама засярэдзіў уваўгу прысутных  на важных задачах на будучы 2020 год:

–Сёння свята, але не ўсе запланаваныя працы выкананы. Як кажуць у народзе, увосень работ восем. Вось і зараз яшчэ на палях працуюць аграрыі, выконваючы восеньскія мерапрыемствы. Расслабляцца яшчэ рана, бо ў наступным годзе ўвесь наш патэнцыял будзе накіраваны на паляпшэнне дабрабыту людзей. Заробак  аграрыяў за перыяд студзень – снежань 2020 года павінна складаць у сярэднім 786 рублёў, прычым, у снежні – 1000 рублёў. Каб задачу ажыццявіць, трэба ўдвая павялічыць вытворчасць і атрымаць выручку ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг у памеры 29, 5 мільёна рублёў.

У сельскай гаспадарцы ў гэтым напрамку ў бягучым годзе ўжо зроблена шмат чаго. Так, у раслінаводстве была перагледжана структура пасяўных плошчаў у плане павялічэння пасеваў азімых сельгаскультур. Дарэчы, сёлета мы пасеялі каля 7000 гектраў азімых  (140 % да ўзроўню мінулага года). Выканалі шэраг ахоўных мерапрыемстваў, унеслі гліфасатутрымліваючыя прэпараты на плошчы 5000 гектраў для барацьбы з пустазеллем. Усе сельгаспрадпрыемствы раёна заключылі дагаворы на пастаўку азотных угнаенняў для падкормкі азімых зерневых і крыжакветных культур. Вясной наступнага года 920 тонн дзеючага рэчыва азотных угнаенняў паступіць у сельгаспрадпрыемствы.

Старшыня райвыканкама адзначыў, что  ў наступным годзе кукуруза на зерне будзе вырошчвацца на плошчы1500 гектраў, што дазволіць падтрымаць жывёлагадоўчы комплекс раёна. Па словах Міхаіла Касмачова, плануецца атрымаць валавы збор збожжа ў два разы больш, чым сёлета, 40 000 тонн пры сярэдней ураджайнасці 34 цэнтнера з гектара зернавых культур і 20 цэнтнераў  з гектра – рапса. Павялічацца плошчы пасеваў рапса на 400 гектараў.

Таксама стаіць задача пераўзбраення аўтамабільнага парку аграрыяў. У бягучым годзе  сельгас-прадпрыемствы набылі  44 адзінкі тэхнікі  на сумму 1 мільён 315 тысяч рублёў  за кошт бюджэтных сродкаў. Такая самая сумма будзе накіравана на набыццё корманарыхтоўчай тэхнікі. Акрамя гэтага, два прэспадборшчыка “Тарнада”папоўняць машынна-трактарны парк КСУП “Язёрскі” і ААТ “Эксперыментальная база “Чэрыкаў”. Пытанні корманарыхтоўкі будуць пад пільнай увагай. У наступным годзе неабходна будзе нарыхтаваць 32,6 кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву. Кукурузу на сілас будуць вырошчваць у колькасці 0,5 гектара на адну ўмоўную галаву. Каб кампенсаваць недахоп бялку ў кармах для жывёлы, будзе пасеяна люцэрна таксама 0,5 гектара на адну ўмоўную галаву. У КСУП “Язёрскі” чакаецца набыццё 1000 галоў  жывёлы мясной пароды. Менавіта гэтыя меры, па словах Міхаіла Касмачова, дазволяць выканаць запланаваныя задачы і заданні.

Старшыня райвыканкама пасля свайго выступлення адкрыў цырымонію ўзнагароджання. Першыя ўзнагароды – Ганаровыя граматы камітэта па сельскай гаспадарцы Магілёўскага аблвыканкама за шматгадовую працу,  высокі прафесіяналізм, лічны ўнёсак у развіццё аграпрамысловага комплексу вобласці атрымалі жывёлавод ААТ “Эксперыментальная база “Чэрыкаў” Таццяна Ражкавая і кіроўца аўтамабіля КСУП “Язёрскі” Аляксандр Шуплякоў.

Затым на сцэну РДК былі запрошаны пераможцы спаборніцтва сёлетняга жніва, маладзёжныя экіпажы, якія атрымалі адпаведныя Дыпломы і падарункі.

Эстафету віншавання пераняў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Сяргей Леўшуноў, які ў сваю чаргу падтрымаў намечаныя кіраўніцтвам раёна планы і задачы. Сяргей Сяргеевіч павіншаваў прысутных са святам, пажадаў поспехаў, здароў’я, дабрабыту, а затым уручыў каштоўныя падарункі працаўнікам прадпрыемстваў раёна —  удзельнікам сёлетняга жніва.

Словы падзякі ў адрас аграрыяў раёна выказала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юлія Сіўцова, павіншавала прысутных і ўручыла падарунак трактарысту-машыністу ААТ “Чырыкаўрайагра-прамтэхзаб” Уладзіміру Рандаўцову.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК  Аксана Дзятлава павіншавала ўдзельнікаў свята і ўручыла Ганаровую грамату абкама прафсаюза работнікаў АПК кіроўцу аўтамабіля ААТ “Чырыкаўрайаграпрамтэхзаб” Дзмітрыю Скрыпачову, каштоўныя падарункі райкама камбайнерам ААТ “Чырыкаўрайаграпрамтэхзаб” Мікалаю Кліндухаву і Юрыю Шэўцову, загадчыку гаспадаркі, страшыні прафкама КСУП “Язёрскі” Людміле Якавенка.

У гэты святочны дзень не абышлі ўвагай і тых, хто ствараў гісторыю сельскай гаспадаркі раёна. На сцэну запрасілі Ірыну Пятроўну Захарэнка, Таццяну Капітонаўну Гетнікаву, Любоў Нікіцічну Зычкову, Надзею Міхайлаўну Матвеенка, Зою Міхайлаўну Дзямідаву, Таццяну Грыгор еўну Кавалеву. Ім словы падзякі і пажадання ўсяго самага найлепшага выказаў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Сяргей Леўшуноў і разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Аксанай Дзятлавай уручыў ветэранам сельскай гаспадаркі памятныя падарункі.

Напрыканцы свята настала чарга маладым спецыялістам сельскай гаспадаркі паслухаць настаўленні і пажаданні ў свой адрас. Нядаўна штат гаспадарак папоўніўся  выпускнікамі навучальных устаноў: Таццяна Альшэўская– эканаміст, Максім Еверкін – зваршчык, Марыя Маісеенкава — заатэхнік-селекцыянер     (ААТ “Чырыкаўрайаграпрамтэхзаб”);  Дзяніс Зарэцкі загадчык рэммайстэрні (ААТ “Эксперыментальная база “Чэрыкаў”), Максім Давыдаў – галоўны заатэхнік, Раман Раманаў– заатэхнік-селекцыянер, Анатолій Коласаў – слесар, Максім Палякоў – трактарыст, Канстанцін Сямёнаў – тэхнік-механік (КСУП “Язёрскі”).

– Жадаю самага галоўнага,– выказаў пажаданне Сяргей Леўшуноў маладым спецыялістам,– каб у пошуках лёгкага хлеба вы не пакінулі раён, засталіся тут у гаспадарках, стварылі свае сем’ і, як кажуць, звілі гнёзды. Здароўя вам, аптымізму, не палохацца цяжкасцей, якіх на жыццёвым шляху заўсёды шмат. Стойка пераадольвайце іх і ідзіце да сваёй мэты.

Пад дружныя апладысменты навічкам сельскай гаспадаркі былі ўручаны памятныя сувеніры.

Свята не было б поўным і такім змястоўным без выступлення артыстаў, якія дарылі станоўчыя эмоцыі і добры настрой прысутным. Так,з раённай сцэны парадавалі канцэртнымі нумарамі калектывы: народны клуб аматараў  народнай песні “Родныя напевы”, ансамбль народнай песні “Равеснікі”, вакальны ансамбль “Натхненне”, ансамблі “Элегія” і “Дзяўчаты +…”. З сольнымі нумарамі выступілі Ларыса Падвой-ская, Елізавета Тапчэўская, Аляксандр Шараеў.

Последние новости

Актуально

В Черикове присоединились к акции «Аднавiм лясы разам!»

28 марта 2024
Общество

Ограничения на посещение лесов введены в 23 районах Беларуси

28 марта 2024
Общество

Вечерние пролеты МКС с Мариной Василевской над Беларусью можно наблюдать 28, 29 и 30 марта

28 марта 2024
Экономика

Жидков: производство сахара в Беларуси вышло на исторический рекорд

28 марта 2024
Фотофакт

ФОТОФАКТ: Аисты вернулись в родные края

28 марта 2024
Общество

В деревне Зори состоялся сельский сход жителей

28 марта 2024
Новости области

Более 6 промилле: могилевчанин скончался от отравления метанолом

28 марта 2024
Спорт

Белорусские биатлонисты выиграли смешанную эстафету на чемпионате России

28 марта 2024
Президент

В Беларуси скорректирован порядок предоставления и использования спонсорской помощи

28 марта 2024
Актуально

Как организована работа добровольных дружин в Чериковском районе?

28 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Чериковлянка Ольга Бурачинская стала победительницей Гранд-финала 13-го сезона проекта «100 идей для Беларуси»

22 марта 2024
Актуально

В Черикове прошло заседание Совета районного объединения профсоюзов

27 марта 2024
Актуально

Председатель Чериковского райисполкома провел встречу с молодыми специалистами

21 марта 2024
Актуально

На отчетной конференции Чериковской районной организации профсоюза работников культуры избран новый лидер

19 марта 2024
Актуально

Митинг-реквием и автопробег: на Чериковщине состоялись мероприятия в память о жертвах сожженных белорусских деревень в годы Великой Отечественной войны

22 марта 2024
Актуально

Гранд-финал 13-го сезона проекта «100 идей для Беларуси» проходит в Минске. Участие в нем принимает и чериковлянка Ольга Бурачинская

21 марта 2024
Актуально

Кандидатура Константина Сиротина выдвинута в качестве кандидата в члены Совета Республики восьмого созыва

19 марта 2024
Актуально

Спортивно-массовое мероприятие «Вместе за здоровый образ жизни» прошло в Черикове

22 марта 2024