Соф’я Хацкалёва — герой праекту «Гісторыя ў фотаздымках»У вёсцы з прыгожай назвай Віна-град пражывае некалі перадавая даярка калгаса “Язёрскі” Соф’я Дзмітрыеўна Хацкалёва. Да жанчыны завітаў карэспандэнт “ВЧ”, каб успомніць разам з ёю яе працоўныя будні, выдатную работу.

– Першае працоўнае маё месца было ў паляводчай брыгадзе калгаса “Дзімітраў”,– расказвае жанчына.– Потым  я працавала цялятніцай. Пасля ваенны час быў самы складаны для калгаснікаў: трэба было працаваць за працадні, за адзнаку ў табелі. Разлік за выкананае – невялікая клумачка збожжа. Але ўсе ведалі, каб жыць лепш, трэба “падымаць” гаспадарку.

У 1964 годзе Соф’я Дзмітрыеўна пачынае працаваць даяркай на ферме “Цэнтральная” саўгаса “Язёрскі”.

–У мяне ў групе было 20 галоў кароў – успамінае гераіня фотапраекту,– даіла іх уручную. Прыходзіла рана на ферму: трэба было пачысціць, падрыхтаваць жывёлу да даення. Усе працавалі старанна, добрасумленна, дапамагаючы адзін аднаму.Соф’я Хацкалёва — герой праекту «Гісторыя ў фотаздымках»

Дарэчы, Соф’я Дзмітрыеўна была заўсёды ў ліку лепшых работ-нікаў калгаснай фермы. У 1981 годзе аб ёй, як аб  даярцы-трохтысячніцы ў раённай газеце быў размешчаны партрэт і артыкул. Трэба адзначыць, што раёнка неаднаразова расказвала аб поспехах жанчыны ў розныя перыяды, калі яе дасягненнямі ганарыліся калегі па працы, сям’я, суседзі па вёсцы.

     Алеся Панімаева