Пазвалі карані

Пазвалі карані

У вёсцы Бакаў некалькі гадоў таму з’явіліся два новыя жыхары, якія адразу  ўліліся ў вясковае жыццё і сялянскі быт. Муж і жонка Шмачыліны пераехалі жыць на Чэрыкаўшчыну з самаго далёкага Уралу. Калі Зінаіда Пятроўна– наша зямлячка, ураджэнка вёскі Рэмідоўшчына, то Анатоль Васільевіч– каранны ўралец. Іх сустрэча адбылася па волі лёсу менавіта ў Магнітагорску, куды маладая жанчына з дачкой адправілася, як кажуць, за добрай доляй, у заробкі.

— Мяне паклікала да сябе мая цётка, якая жыла на Урале, – успамінае Зінаіда Пятроўна,– расказаўшы мне пра неблагую перспектыву. Ну,  я і паехала. Адразу жыла ў яе,  мяне ўладкавалі  дворнікам, бо толькі ім тады давалі часовы пакой. Так праз год я з дзіцяці пасялілася ў бараку. А потым, калі наш  стары будынак ішоў пад знос, я атрымала кватэру ў  шматпавярховым доме.

Папрацавала дворнікам Зінаіда Пятроўна пару гадоў, а затым увесь час да выхаду на пенсію – у будоўлі. Авалоданыя яшчэ ў маладым узросце, падчас вучобы ў Крычаўскім вучылішчы, некоторыя спецыяльнасці будаўнічай прафесіі  дазволілі ёй адразу ісці працаваць на будаўнічыя аб’ екты.

Анатоль Васільевіч з 1966 года працаваў кіроўцам аўтобуса на металургічным заводзе ў Магнітагорску. Кожны дзень ён праязджаў амаль што  300-350 кіламетраў па заданых маршрутах, дастаўляючы туды і назад працаўнікоў прадпрыемства.

Жыццё ішло сваім рухам. Час ад часу Шмачыліны наведвалі радзіму Зінаіды Пятроўны, яе маці, якой ужо па ўзросце хутка спатрэбілася дапамога і дагляд. Прыезд у Беларусь быў заўсёды запланаваны падчас летняга адпачыку ад  працы, а дарога складала ў адзін бок дзве з паловай тысячы кіламетраў.

— Маё кіраўніцтва заўжды  ішло мне насустрач,– адзначае Анатоль Васільевіч,– таму, калі  патрабаваўся адпачынак у чэрвені-ліпені, мне яго давалі па маёй асабістай просьбе. А за добрыя адносіны да мяне я працаваў, ніколі не адказаўшы сваім кіраўнікам: бывала, з чатырох гадзін раніцы да васьмі-дзевяці вечара. Выконваў усе заданні і даручэнні добрасумленна.

Маці Зінаіды Пятроўны зусім стала слабай, і жанчыне наогул потым прыйшлося застацца на ўсю зіму даглядаць хворага чалавека.

— Блага, я ўжо была на пенсіі,— успамінае жанчына,— муж ад-правіў мяне адпачываць, сказаў: “Колькі можна ўжо працаваць, цягаць вёдры з растворам на пяты-шосты паверх? Кідай працу, хопіць нам грошай.” Я паслухалася, ды і потым маё звальненне дазволіла мне клапаціцца аб маці не адзін месяц, не думаючы пра тэрміны і час.

Пакуль жонка была ў Бакаве, каб падтрымаць сямейны бюджэт, муж-пенсіянер  працаваў вартаўніком стаянкі аўтамабіляў.

Калі маці памерла, Шмачыліны вырашылі змяніць месца жыхарства, а дакладней, застацца ў вёсцы жыць у бацькоўскай хаце. І ўжо з 2015 года яны, прапісаўшыся ў Бакаве, сталі паўнапраўнымі грамадзянамі нашай краіны. Аб сваім рашэнні нават і зараз не шкадуюць. Спачатку адрамантавалі і аднавілі хату: зрабілі пакаёвыя перагародкі, памянялі вокны, паслалі падлогу, паклеілі новыя шпалеры.  Усе справы выконвалі разам, удваіх. Многа што перарабілі, аднак не кранулі толькі матчын “чырвоны” кут з абразамі, аставілі як памяць аб родным чалавеку. На сценах у хаце таксама размешчаны сямейны фотаархіў у рамках пад шклом.

— Мама раней прасіла мяне аформіць старыя фотаздымкі,– успамінае Зінаіда Пятроўна,–  я выканала яе просьбу, і, як яна хацела, старыя фота і зараз вісяць на відным месцы.

Добраўпарадкаванне закранула не толькі хату і ўсё вакол яе, а і  вясковы калодзеж, які знаходзіцца побач з жыллём. Яго “зашылі”вагонкай, зрабілі накрыўку, каб пыл з дарогі не трапляў у ваду, ёсць дах, агароджа і лаўкі для спадручнасці. А вакол яго цэлае лета цвілі розныя кветкі, пасаджаныя новымі гаспадарамі.

А яшчэ, каб не сумаваць, адразу сталі спрабаваць  свае сілы ў вядзенні хатняй гаспадаркі: заняліся гадаваннем птушкі і жывёлы.

— Заўсёды ў бацькоў была вялікая гаспадарка: конь, карова, свінні, птушка,— прыгадала Зінаіда Пятроўна.— А калі бацька памёр і ў маці здароўе пагоршылася, мы для палёгкі амаль усё пагалоўе збылі. Так што, як абыходзіцца з хатнімі гадаванцамі, вопыт ёсць.

Шмачыліны заняліся і свінагадоўляй.

— Аднойчы мы купілі ў адных гаспадароў двух парсючкоў в’етнамскай пароды,— працягвае размову жанчына, успомніўшы выпадак з жыцця ў вёсцы.– Гэта былі трохмесячныя свінка і кабанок, якога нам  адразу далі параду палягчаць. Мы падумалі, што яшчэ ён маленькі для гэтага, хай падрасце крыху (на выгляд знешне зусім былі яны маленькія). Праз некаторы час мы іх рассадзілі па розных хлявах. Аднойчы прыхаджу карміць свінку, аж спужалася, хтосьці скача па пуні. Гукаю мужа: “Хадзі хутчэй, тут зайцы скачуць па пуні”. Мы ж не маглі падумаць, што ў такім малым узросце гадаванцы “пагуляюць”. Потым свінка наогул вяла сябе цікава: адкрыла загародку з дошак і павяла сваіх дзетак пасціся на агарод. З такім мы сутыкнуліся ўпершыню, бо ў звычайнай пародзе свіней падобных паводзін мы ніколі не бачылі.

Зараз з «выхаванцаў» у Шмачыліных парсюкі і птушка: гусі, качкі, куры. Амаль усё пагалоўе па восені яны “прыбралі”.

— Раней гусянят мы выводзілі ў інкубатары,– удакладняе гаспадар.– Яйкі неслі гускі, ад якіх мы спрабавалі атрымаць маладняк (быў свойскі статак гусей). Аднак гэта справа ў нас дрэнна атрымалася: то неаплод, то якія хваробы ў птушанят. Прыйшлі да высновы, што лепей купіць маленькімі, пагадавать некалькі месяцаў і затым – у маразілку. Так і робім зараз.

Аднак спосаб нарыхтоўкі мяса ў гаспадароў крыху адрозніваецца ад нашага традыцыйнага. Як кажуць, у кожнага свой густ на гатаванне ежы, а ва ўральцаў —  асабліва.

— У асноўным мы робім мясны фарш, — адзначае Анатоль Васільевіч,— усё з касцей абразаем, мяса — на мясарубку, а  самі косці — на  халадзец. А затым робім пельмені, 300 штук за раз. Самыя смачныя пельмені атрымліваюцца тады, калі робіцца фарш з некалькіх відаў мяса. У нас ідзе мяса качак, гусей, свінное, падкупліваем яшчэ ялавічыну і бараніну.

Хацелі Шмачыліны і карову завесці, аднак праблемна яе пасці, бо ў вёсцы крупна  рагатага ската ўжо няма, таму і жаданне на гэта адпала само  сабой.

Як вясковыя жыхары, не забылі гаспадары і пра агарод, які ў іх даволі вялікі.

— Вырошчваем усю неабходную агародніну і  бульбу, —                 адзначаюць Зінаіда Пятроўна і Анатоль Васільевіч,– ёсць цяпліца. Абавязкова сеем шмат гароху, нацягваем апору яму, ён расце шырокай сцяной.

Але  гэта не ўсе  захапленні Шмачыліных, бо сам Анатоль Васільевіч таксама  з’яўляецца рыбаком-аматарам. Яшчэ ў Магнітагорску не мінаў ніводнага разу, каб з вудаю  парыбачыць.

— Ведаеце, аднойчы ў пятніцу пасля працы,— успамінае Зінаіда Пятроўна, — прыйшоў муж і сказаў мне хутка збірацца, бо едзем на рыбалку, і для гэтага ўсё неабходнае ўжо набыў у магазіне. Так цудоўна мы ўдваіх правялі ўсе выхадныя дні, вярнуўшыся дамоў толькі ў нядзелю.

— Я і тут зараз рыбачу на рэчцы,– кажа Анатоль Васільевіч, – але, праўда, з берагу, бо збыў сваю лодку– цяжка з ёю цягацца. Трапляецца розная рыба, у асноўным я заўсёды з уловам.

Вось такі быт у бакаўскіх жыхароў — уральцаў, якія зараз не сумуюць і ніколькі не шкадуюць, што пасяліліся ў беларускай вёсачцы, якая стала для іх утульным кутком, малой радзімай.

Последние новости

Актуально

“Хорошо, что есть такие люди”: в Черикове прошло торжество ко Дню труда

1 мая 2024
Актуально

Сяўба кукурузы — стратэгічная справа

30 апреля 2024
Общество

Май начнется с солнца и тепла (до +26°С) в Могилевской области

30 апреля 2024
Общество

Минтруда установит требования по охране труда для физлиц, занимающихся предпринимательской деятельностью

30 апреля 2024
Президент

“Работать надо по-военному, день и ночь”. Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Президент

“Надо мобилизоваться”. Лукашенко требует искоренять бесхозяйственность на земле

30 апреля 2024
Общество

Да здравствует Первомай! Как в Черикове будет отмечаться День труда?

30 апреля 2024
Президент

Лукашенко посещает Костюковичский район

30 апреля 2024
Фотофакт

Что делать, если ребенка укачивает в машине? Отвечает педиатр

30 апреля 2024
Общество

Специалист рассказала, симптомом каких заболеваний может быть выпадение волос

30 апреля 2024

Рекомендуем

Новости области

Более 6 тысяч рублей присвоила продавец в Могилевском районе

19 апреля 2024
Президент

Лукашенко: будущий визит в Беларусь Президента Зимбабве поспособствует стратегическому партнерству

18 апреля 2024
Актуально

Работающая молодёжь Чериковского района открывает новые точки на карте Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Жители Чериковского района плодотворно потрудились на республиканском субботнике

20 апреля 2024
Президент

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсуждают на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
Фотофакт

Специалист назвал вредные для сна позы

19 апреля 2024
Актуально

Пересмотреть жизненные ориентиры: в Черикове прошло заседание СОПОП

19 апреля 2024
Актуально

На Чериковщине прошел митинг, посвященный памяти о трагедии на ЧАЭС

26 апреля 2024