Вітаем удзельнікаў раённага свята

1 лістапада - раённыя "Дажынкі"На працягу 17 гадоў ні адно жніво на Чэрыкаўшчыне не абходзіцца без пастаяннага яго ўдзельніка – Сяргея Лук’яненкі, які рабіў першыя крокі ў справе хлебаробаў, калі быў яшчэ школьнікам.

Трэба напомніць, што раней гэта было звычайнай справай, і спецыяльных допускаў не патрабавалася ад юнага памочніка. Таму штогод малады працаўнік ішоў працаваць на жніво, ужо ведаючы дасканала ўсе нюансы гэтай справы.

Падчас правядзення сёлетняй масавай уборкі зерневых культур “ВЧ” асвятляла ўсе паляводчыя працэсы і не мінула ўвагай Сяргея Алегавіча, які, дарэчы, лічыцца добрасумленным хлебаробам, адказным працаўніком. Аднак, Сяргей Лук’яненка не працуе ў сельскай гаспадарцы, і садзіцца за кіраванне камбайнам штогод, калі наступае гарачая пара ўборачнай кампаніі.

Яго працоўная біяграфія  пачыналася ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і прамысловасці райвыканкама, дзе ён шэсць гадоў працаваў кіроўцам аўтамабіля. Затым ён перайшоў ва УКПП “Чэрыкаўскі жылкамунгас” трактарыстам, і 13 гадоў запар выконвае спецыфічныя для галіны заданні свайго кіраўніцтва. І  толькі на летні перыяд, ён зноў пераходзіць  у калектыў хлебаробаў ААТ “Чэрыкаўрайаграпрамтэхзаб” і разам  з калегамі сельгаспрадпрыемства  змагаецца штогод за ўраджай. За гады працы камбайнерам ён ўжо стаў сваім сярод хлебаробаў, атрымлівае падтрымку ад калег па працы. І наогул ў 2014 годзе механізатару даверылі новы камбайн, які ён сам падрыхтоўвае да жніва, а затым, пасля яго завяршэння мые, чысціць і рамантуе.

Нельга не адзначыць, што Сяргей Лук’яненка яшчэ добры сем’янін – муж і тата. Разам з жонкай Марынай ён сёлета адзначаў юбілей – 20 гадоў з нагоды  іх шлюбу.


 

                        1 лістапада - раённыя "Дажынкі"Восем гадоў таму Дзмітрый Ганчурын (на здымку) прыйшоў на працу ў ААТ     «Чэрыкаўрайаграпрамтэхзаб», дзе працуе кіроўцам яго бацька Міхаіл. Уладкаваўся малады хлопец механізатарам, бо ўжо меў некаторы вопыт у гэтай справе.

– Дзесьці ў 16 год першы раз я паспрабаваў цяжкага “хлеба” хлебаробаў, працуючы ў той час памочнікам камбайнера, — адзначае Дзмітрый. – Мне пашанцавала дапамагаць Фёдару Раманенку, які зараз з’яўляецца калегам па мехдвары (працуе кіроўцам). Так што нічога складанага для мяне не было, калі ўпершыню я сам самастойна сеў за кіраванне вялікім камбайнам.

Дарэчы, у механізатара сёлетняе жніво было шостым па ліку, таму і не палохалі складаныя ўмовы надвор’я, калі дождж не даваў хлебаробам завершыць распачатую справу.

Трэба адзначыць, што Дзмітрый працуе на палях сельгаспрадпрыемства з ранняй вясны да позняй восені: пахата, землеапрацоўчыя мерапрыемствы і многае іншае. Словам, ён мае дачыненне да справы вырошчвання хлябоў– ад сяўбы да ўборкі зерневых культур. Прымае ўдзел у палявых работах па апрацоўцы глебы ў  раслінаводстве, унясенню мінеральных угнаенняў, неабходных карысных рэчываў.


1 лістапада - раённыя "Дажынкі"

Механізатар — вельмі ганаровая і даволі складаная прафесія. Яна патрабуе не толькі ведаў і пэўных навыкаў, але і фізічнай трываласці, цярплівасці і працавітасці. Прадстаўнік гэтай прафесіі павінен любіць і паважаць тэхніку. Акрамя гэтага, механізатар — гэта работнік, які павінен не толькі ўмець карыстацца тэхнікай, але і быць з ёю на «ты». Гэта ўсё можна сказаць пра механізатара ААТ «Чэрыкаўрайаграпрамтэхзаб» Яўгенія Смалоўскага. І няма, практычна, у яго вольнага часу. Вясной і летам — ён арэ і сее. Увосень — надыходзіць ўборка ўраджаю. Ну а зімой — ён займаецца рамонтам і падрыхтоўкай тэхнікі да наступнага сезона.

Працуе ў таварыстве Яўгеній ужо на працягу дзевяці гадоў, і ў гэтым годзе прымаў  удзел  ужо ў сёмай ўборачнай кампаніі. Скончыўшы ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Чэрыкава», ён атрымаў адну катэгорыю на трактар, а астатнія на яго ж — у УА «Жыткавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй». Акрамя гэтага ён быў у Горках на курсах павышэння кваліфікацыі, дзе навучалі таму, як неабходна працаваць з сеялкай.

Механізатар працуе ў полі  так, што люба-дорага паглядзець. У гэтым годзе ён выдатна спрацаваў і зараз знаходзіцца ў ліку лепшых у раёне на ўборцы збожжавых і зернебабовых раслін. Працу сваю любіць і адзначае, што не шкадуе, што абраў менавіта гэты шлях. Меркаванне Яўгенія адназначнае: трэба працаваць — і тады ўсё атрымаецца.

Дарэчы, Яўгеній Аляксандравіч яшчэ і  — бацька. У яго падрастае сын, а гэта значыць, што яму ёсць каму перадаць з цягам часу свае вопыт, веды, стаўленне да працы і роднай зямлі.


1 лістапада - раённыя "Дажынкі"

Працоўная біяграфія кіроўца ВТУП “Агракомплекс “Светлы” Валерыя Казначэева пачалася дзесьці ў 1993 годзе ў былым калгасе “Іскра”, куды ён уладкаваўся механізатарам. Маладому хлопцу прыйшлося асвоіць усе прыёмы і тонкасці абранай прафесіі. Гэта і праца на глебе – пахата, сяўба, апрацоўка культур, і перавозка розных грузаў.  Увесь спектр агратэхнічных мерапрыемстваў Валерый выконваў разам з іншымі працаўнікамі калгаса. Затым была служба ў арміі, дзе ён прайшоў своеасаблівую школу сталення. Пасля дэмабілізацыі, прайшоўшы спецыяльнае навучанне і атрымаўшы правы кіравання аўтобусам, пераходзіць у аўтапарк № 20. Рэйсавы аўтобус, напружаны графік і вя-лікая адказнасць за пасажыраў – вось што чакала ўраджэнца Вудагі. Некалькі гадоў запар ён папрацаваў, а затым вырашыў вярнуцца ў сельскую гаспадарку, бо цягнула да родных мясцінаў, ды і праца ў гаспадарцы была бліжэй, хоць тут рэдка выпадае адпачынак, і сама яна не менш напружаная.

Новыя перспектывы з’явіліся, калі Валерый Казначэеў асвоіў катэгорыі кіравання аўтатранспартам катэгорый “В”, “С”, “Д”. Кіраўніцтва “Іскры” прапанавала былому працоўніку працу на машыне “ГАЗ”. Рэйсы былі звязаны з дастаўкай розных грузаў. Ён перавозіў сельскагаспадарчую прадукцыю, семянны матэрыял, мінеральныя ўгнаенні, даламітавую муку і ў перыяд жніва– збожжа ад камбайнаў.

Дзевяць гадоў таму “Іскра” увайшла ў склад  ВТУП “Агракомплекс “Светлы”, і разам з калектывам калгаса Валерый Казначэеў перайшоў у новую гаспадарку. Прынцыпова ў працы нічога не змянілася, толькі пашырыліся плошчы палёў. Марку аўтамабіля ён змяніў на “МАЗ”, але функцыянальныя абавязкі засталіся  тыя самыя: перавозка грузаў і трыманне тэхнікі ў належным стане. За гэтыя гады было шмат розных палявых мерапрыемстваў, у якіх Валерый прымаў удзел, у тым ліку і ва ўборачных кампаніях.

Гэты год не стаў выключэннем, і ў адказны перыяд, падчас жніва, Валерый Казначэеў працаваў на адвозцы збожжа ад камбайнаў. Яго асабістыя якасці– добрасумленнасць і адказнасць дазволілі яму дасягнуць лепшых ступеняў разам з іншымі хлебаробамі.


1 лістапада - раённыя "Дажынкі"

Правы те, кто говорит, что в сельском хозяйстве трудятся по призванию. По сути  это так, поскольку случайные люди в сельхозпредприятиях  надолго не задерживаются: не выдерживают напряженного графика.

К примеру, Михаил Суманов (на снимке), когда поступал в  Белорусскую государственную сельскохозяйственнную академию г. Горки на факультет механизации сельского хозяйства, четко представлял, чем будет дальше заниматься.

В 2012 году коллектив ПТУП «Агрокомплекс «Светлый» пополнился молодым специалистом – выпускником БГСХА, который сразу устроился на должность главного инженера. Уверенность в себе  на первом рабочем месте давали полученные знания во время учебы, которые он начал успешно оттачивать на практике. Приобретенный опыт в агрокомплексе помог в дальнейшем  Михаилу на новом рабочем месте, когда он устроился в ОАО «Чериковрайагропромтехснаб» начальником мехотряда автотранспорта в 2015 году, а через два года стал главным инженером сельхозпредприятия. Знания, умения и владение обстановкой Михаила Суманова не остались не замеченными: в начале октября в качестве нового директора он уже принимал ОАО «Экспериментальная база «Чериков». Новая ответственная должность подкреплена его вторым высшим образованием  в БГСХА по управленческой деятельности. Михаилу Владимировичу предстоит совместно со специалистами построить весь трудовой процесс сельхозпредприятия в новом ракурсе, вспомнить, чему учили в учебном заведении, а также  применить опыт своих дедов и родителей. К слову, у Михаила Владимировича сестры имеют сельскохозяйственное образование: Светлана трудится ветврачом в ООО «СХП» «Александрия», Татьяна –главный специалист управления по сельскому хозяйству и продовольствию райисполкома.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Please enter your comment!
Please enter your name here

5 × два =